?

Log in

Лірычная проза.

Sep. 18th, 2007

04:43 am - U2: І ТЫ ТАКСАМА)

26,27 КБ

Не люблю канрэтыкі,
але, так падумаўшы,
U2 - ЛЮБІМЫ ГУРТ.
Канчаткова і назаўжды).

Current Music: U2. One.

03:44 am - 17.09.

Ледзь не забыўся.
У майго дзеда ўчора быў Дзень нараджэння.
Дзед, праўда, не родны, а стрыечны.. ці як там правільна?
Але ж прыемна часам "прымазвацца" да чужой славы.
Тым больш, калі цябе столькі звязвае з установай, што носіць яго імя.

Дзеда завуць Яўген Іванавіч Скурко.
МАКСІМ ТАНК.
На першым курсе захапляўся яго верлібрамі.
А на трэцім нечакана даведаўся, што "амаль радня".
Ад бабулінай вёскі, дзе праводзіў ўсё канікулы, да Пількаўшчыны 3 км.

П.с. - Бабуля, а што ты пра Танка памятаеш?
- Бульбай у дзяцінстве адзін у аднаго кідаліся, як бралі...

П.с.2. Спытайце ў любога студэнта БДПУ імя Максіма Танка "гады жыцця" паэта. Альбо проста верш напамяць... І адказам будзе цішыня)

Sep. 14th, 2007

04:40 pm - McLaren...

33,83 КБ

Заўсёды стрыманы ў эмоцыях бос каманды McLaren Рон Дэніс у нядзелю пасля гонкі плакаў. На вачах мільённай аўдыторыі "Формулы-1".
Яго каманда перамагла!
І дзе?! На Гран-пры Італіі! На "базе ворага".
"Канструктарскі" прыз Дэніс (таксама упершыню за доўгі час) пайшоў атрымліваць сам.
Як адчуваў. Альбо прадбачыў і вырашыў вось так "развітацца"...

Учора McLaren быў зняты з Кубка канструктараў і аштрафаваны на 100 млн. даляраў.
За "шпіянаж"... Пілотам дазволілі працягваць барацьбу ў асабістым першынстве.

Эх, McLaren,McLaren!.. А я ўжо падрыхтаваўся святкаваць тваю перамогу. Пасля столькі год надзей і чакання. Няўжо тая тэхнічная дакументацыя Ferrari была табе так патрэбна?
Самі вінаваты: падобны "шпіянаж" прыктыкуюць усе каманды, але ж не ў такіх маштабах...

Трымайся, Дэніс! І ўсё ж зрабі залаты/срэбны дубль Гамільтан/Алонса. Можа, гэта крыху суцешыць і цябе, і балельшчыкаў...

Current Music: Таня Буланава. Плачу.

Jun. 1st, 2006

12:12 pm - велкам)

як там пішуць?): фрэндс онлі)
па розных прычынах вымушаны весці жж толькі ў такім рэжыме
гляньце-чытаніце маих фрэндаў, мае цікавосці.
далучайце, пазнаёмімся)
усім буду рады)